Часопіс «Вясёлка» прапануе новы конкурс — «Сямейны талісман»
Сябры! Мы вырашылі правесці чарговы конкурс, але тэму яго вылучылі не адразу. Потым чамусьці падумалася: ў кожнага з вас дома ёсць штосьці, што заўсёды належала вашай сям’і. І гэтае «штосьці» аднолькава каштоўна і маме, і тату, і, канешне, вам.
Напэўна, вам хочацца паказаць гэтую цудоўную рэч сябрам «Вясёлкі». Што ж, чакаем вашых фотаздымкаў. Але не спадзявайцеся, што ўсё так проста. Васю Вясёлкіну наўрад ці спадабаецца фотакартка, на якой выяўлена толькі гэта цудоўная рэч. А таму заклікаем: падыйдзіце да прапановы больш творча! На фотаздымку абавязкова павінны быць людзі! Не забудзеся таксама крышку расказаць пра талісман вашай сям’і.
З нецярплівасцю чакаем вашых творчых прац на нашу электронную скрыню: veselka.by@gmail.com
У лісце напішыце ваша прозвішча, імя, а таксама ўзрост, пакіньце свае каардынаты, каб мы маглі звязацца з вамі.
Усе фотаздымкі мы будзем змяшчаць тут: CЯМЕЙНЫ ТАЛІСМАН
Цікавы конкурс, паспрабуем паўдзельнічаць.
Так, абавязкова ўдзельнічайце!
Конкурс сапраўды цікавы, а што атрымаюць пераможцы? І калькі па часе ён будзе доўжыцца?
Прыз рэдакцыя пакуль што не аб’явіла. Таму можна прапаноўваць свае варыянты. Хто ведае, магчыма, рэдакцыя возьме іх ва ўвагу.
Што наконт часу… Спачатку трэба набраць пэўную колькасць удзельнікаў. Так што запрашайце сяброў!
Пра узрост удзельнікаў конкурсу можна даведацца?
з нараджэння і гадкоў так да адзінаццаці-дванаццаці)
Ну, калі з нараджэння, то будзе удзельнічаць Кастусь Марозаў, якому споўніўся 1 год і месяц. А гісторыю сямейнага талісмана раскажа яго бабуля . Здымкаў будзе некалькі.Вы не супраць?
Калі ласка. Але, здаецца, прыдзецца выбраць адзін фотаздымак. Ці вам, ці нам ) Чакаем!