Воскресенье, 26.06.2011 18:20. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
Малюнак
Аблачынкі, сонца круг,
А пад імі – рэчка, луг…
І паставіў подпіс Дзіма:
“Гэта ўсё – мая Радзіма!”
У двары
“Звер! Тут звер!” – крычыць Гануля.
І ў адказ яна пачула:
“Ну, які ж я звер, дзівачка,
Я – маленечкі сабачка!”
Ліса і Пугач
Плача Ліска: не да спраў!
Вецер шапачку сарваў.
І закінуў на яліну,
Дзе стары Пугач грэў спіну.
– Скінь хутчэй! – крычыць Ліса. –
У мяне ёсць каўбаса…
І сказаў Лісе Пугач:
– Я прашу цябе, не плач!
Ёсць Жыраф у заапарку,
Ён тваю дастане шапку.
Раніцай
Лапкай прывітаў Цяцёрку
І хутчэй схаваўся ў норку:
Не садзіцца ён на сук,
Бо не птушка, а Барсук!