Бабуліна прымаўка
Суббота, 25.06.2011 22:00. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Праверце, ці правільна вы адгадалі бабуліну прымаўку ў мінулым нумары “Вясёлкі”. Яна гучыць так: як у ваду кануў. Так, пэўна, не раз гаварыла ваша бабуля, калі вы нечакана некуды пабеглі, яе не папярэдзіўшы. Цяпер вы зразумелі самі значэнне прымаўкі – бясследна знік, прапаў. Засталося разабрацца, чаму менавіта ў ваду. Тут вам дапамогуць падобныя словы “кануў” і “капнуў”. Раней гаварылі: як у ваду ўпаў капляй, гэта значыць – бясследна зліўся з вадой.
Прыйшло лета, хутка вы прыедзеце да бабулі на канікулы. Яна, ваша мудрая дарадчыца і настаўніца, падрыхтавала новае заданне: пастаўце літары па алфавіце – і адгадаеце яшчэ адну цікавую прымаўку.
Маргарыта Прохар