Салодкая хваля
Воскресенье, 19.06.2011 00:40. Рубрика: Вершы
Дзяўчынка тут, ля берага марскога,
Хавае песні ў вустрыцах зялёных,
Яна прымае хвалі за лімоны,
А мора – за чараўніка жывога.
Да хвалі ротам прыпадае лоўка
І адчувае смак вады салёнай.
– Салодкай стань! – гаворыць улюбёна,
Да хвалі нахіляючыся зноўку.
Яна не разумее, безумоўна,
Што горкае змяшчаецца ў цудоўным,
Як вусень-шаўкапрад у нітак сцяжцы.
Глядзіць дзяўчынка сумнымі вачамі,
Язык яе абмыты так слязамі,
Што соль ад цукру ёй адрозніць цяжка.
Андрэс Элой Бланка