Юлія ВЕРАМЕЙ. 32 АСЕННІЯ ЛІТАРЫ
А
Адгрымелі навальніцы,
Б
Барвай лісце залаціцца,
В
Вечар цьмяны, водар тонкі,
Г
Глог чырвоны мерзне ў гронках.
Д
Дзядзька чыніць бабцы плот,
Е
Ейны кот разліў кампот.
Ё
Ёдка ўночы, стыне Месяц.
Ж
Жаўрукі на поўдзень мецяць.
З
Збегла лета ў цёплы вырай
І
І пануе восень шчыра.
Й
Йдуць грыбы і журавіны,
К
Коціць хвалі Нёман сіні.
Л
Лёд у студні ўжо крышыцца,
М
Мокнуць сенцы, ваканіцы.
Н
На Дзяды збяруцца ўсе —
О
Ось дзе хата не пасне!
П
Пройдзе хутка мамін дзень —
Р
Радасці шчымлівы цень.
С
Сонца ўранку ў малацэ,
Т
Туманы і на рацэ.
У
У двары калюжыны, і
Ў
Ўсё ад іх запруджана.
Ф
Фарбы вымывае дождж:
Х
Хвошча хвою, хвошча хвошч.
Ц
Цёмна ў садзе да світанку,
Ч
Чорная блішчыць альтанка.
Ш
Школа шыбай падміргне:
Ы
“ы! Спяшаешся ці не?”
Ь
Мяккі знак бы жоўты ліст.
Э
“Э! Куды?” А ён уніз!
Ю
“Ю” — як поўня ў вышыні,
Я
Я лічу да снежня дні!