БРАСЛАЎСКІЯ АЗЁРЫ
Вторник, 6.09.2022 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
БРАСЛАЎСКІЯ АЗЁРЫ
Музыка Эдуарда ЗАРЫЦКАГА
Словы Уладзіміра МАЗГО
Забыліся аб зморы
Аматары прыгод —
Браслаўскія азёры
Паклікалі ў паход.
Купанне і рыбалка —
Няма лацвей нідзе.
Тут сонца, як русалка,
Гайдаецца ў вадзе.
Туману сохнуць сеці
На дрогкім хмызняку,
Дзе гушкаецца вецер,
Нібыта ў гамаку.
Не трэба поезд скоры
І хуткі самалёт —
Браслаўскія азёры
Паклікалі ў паход.