Да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы
5 цікавых фактаў пра паэта
?Верш Янкі Купалы натхніў Гагарына. Маці першага касманаўта ўзгадвала, што, прачытаўшы “Хлопчык і лётчык” у перакладзе на рускую мову, маленькі Юра адразу пажадаў стаць падобным да героя твора.
?Янка Купала выдатна гуляў у шахматы і заўсёды перамагаў Якуба Коласа ў гэтым спорце. Апошні штораз злаваўся і нават выходзіў з дому, каб супакоіцца. Гэта не перашкаджала класікам беларускай літаратуры сябраваць.
?Назва першага зборніка “Жалейка” невыпадковая. У дзяцінстве хлопчык жадаў навучыцца музыцы, таму замовіў у газеце жалейку. Яе даслалі па пошце, а малы Іванка заплаціў вялікія для яго сям’і грошы. Праз тры дні інструмент расклеіўся, бо быў зроблены з паперы. Луцэвіч так абразіўся несправядлівасцю, што кнігу ўласных вершаў назваў у памяць пра той выпадак.
?Простыя людзі вельмі любілі паэта. Ён быў народным не толькі паводле дзяржаўнай ўзнагароды, але і паводле стаўлення аднавяскоўцаў. Яшчэ пры жыцці на акно яго лецішча жыхары Ляўкоў штодзень прыносілі кветкі.
?Продкі паэта служылі Радзівілам. На гербе сям’і Луцэвічаў была намалявана адрубленая нага ў памяць пра прашчура, які засунуў яе ў сіло, каб выратаваць караля. За гэта яго зрабілі шляхцічам. Вось толькі праз стагоддзі дакументы згубіліся, і падчас разбору шляхты Луцэвічы былі пераведзены ў саслоўе мяшчан. Колькі не імкнуліся адваяваць права на зямлю, не атрымалася. Таму драма “Раскіданае гняздо” часткова аўтабіяграфічная.