Нагадваем пра конкурс!
У 2022 годзе “Вясёлка” адзначае юбілей. Ужо 65 гадоў яна радуе сваіх чытачоў, ідзе з імі рука аб руку і нага ў нагу. Калісьці часопіс маглі чытаць бабулі і дзядулі нашых цяперашніх чытачоў, потым — бацькі, а зараз “Вясёлка” — сапраўдны сябар сучасных школьнікаў. Можа быць, у кагосьці засталіся дома старыя нумары? Хтосьці гатовы падзяліцца сваёй гісторыяй, звязанай з часопісам? Або вы прыдумалі верш ці апавяданне пра “Вясёлку”? Калі хаця б на адно з пытанняў вы адказалі “так” — для вас наш новы конкурс!
Запішыце сваю гісторыю або верш, сфатаграфуйце старыя нумары, зрабiце малюнак, звязаны з “Вясёлкай”, і дашліце вашу працу ў рэдакцыю на электронную пошту vyaselka2011@yandex.by або па адрасе: вул. Кальварыйская, 25-309, г. Мінск, 220073 з паметкай “Вясёлка-65!”. Конкурс будзе праходзіць на працягу 2022 года. Мы абавязкова размесцім iх у часопісе, а аўтары лепшых работ атрымаюць памятныя прызы ад выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і рэдакцыі часопіса. Новы месяц — новы падарунак, таму не губляйце магчымасць пісаць нам некалькі разоў! Сярод падарункаў кнігі Уладзіміра Ліпскага, Алены Масла, Алеся Карлюкевіча, Аксаны Аракчэевай і іншых вядомых беларускіх аўтараў, якія з’яўляюцца даўнімі сябрамі нашага часопіса.