Вторник, 28.12.2021 10:00. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
Загадка ад сінічак
Дзве сінічкі, дзве сястрычкі,
Прыляцелі да крынічкі,
Папрасілі дзве сінічкі
Па дзве кропелькі вадзічкі.
А за гэта ёй сястрычкі
Прынясуць у дзюбах знічкі.
Колькі разам там сінічак,
Кропель, знічак і сястрычак?