Уладзімір МАЦВЕЕНКА «ЗАГАДКА-ЛАГАГРЫФ»
Вася Вясёлкін з Васілінкай
З сябрамі задумалі паехаць
на экскурсію. Паўстала пытанне:
у які дзень? Нехта сказаў:
— Давайце паедзем у … .
1.
Калі да пэўнай літары
Дапісаць яшчэ літару —
Атрымаецца канчатак
Многіх слоў.
Калі да дзвюх літар
Дапісаць трэцюю —
Атрымаецца тэрмін
Гульні ў футбол.
Калі да трох літар
Дапісаць чацвёртую —
Атрымаецца скарочаная
Назва аўтамабіля.
Калі да чатырох літар
Дапісаць яшчэ тры,
Якія з’яўляюцца назвай
Жывёліны, што жыве ў вадаёмах
З чыстай вадой, —
Атрымаецца назва дня тыдня.
Васілінка прапанавала прыйсці ў … .
2.
Калі да пэўнай літары
Дапісаць яшчэ адну літару —
Атрымаецца назва
Меры зямлі.
Калі да дзвюх літар
Дапісаць трэцюю —
Атрымаецца едкі пах
Ад згарання чаго-небудзь.
Калі да трох літар
Дапісаць чацвёртую —
Атрымаецца
Высокае ўзвышша.
Калі да чатырох літар
Дапісаць пятую —
Атрымаецца схова,
Дзе стаяць аўтамашыны.
Там іх будзе чакаць … .
3.
Калі да пэўнай літары
Дапісаць яшчэ літару —
Атрымаецца назва
Грэчаскай літары.
Калі да дзвюх літар
Дапісаць трэцюю —
Атрымаецца назва
Самага верха гары.
Калі да трох літар
Дапісаць чацвёртую —
Атрымаецца назва
Дзіды па-руску.
Калі да чатырох літар
Дапісаць пятую —
Атрымаецца назва
Класа аўтамашын.
4.
Калі да пэўнай літары
Дапісаць яшчэ літару —
Атрымаецца назва самай
Вялікай ракі ў Італіі.
Калі да дзвюх літар
Дапісаць трэцюю —
Атрымаецца слова, якое
ў дакументах азначае
Мужчынскі ці жаночы род.
Калі да трох літар
Дапісаць чацвёртую —
Атрымаецца назва гульні
З мячом у басейне.
Калі да чатырох літар
Дапісаць яшчэ дзве,
Якія з’яўляюцца апошнімі ў
многіх словах, —
Атрымаецца назва
Нашага старажытнага горада,
Дзе захавалася шмат
Гістарычных і культурных
Каштоўнасцей і якому ў наступным годзе
Споўніцца 1160 гадоў.