Анатоль ЗЭКАЎ «Вясёлкавыя задачкі»
Среда, 24.11.2021 12:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
ПАЛІЧЫ ЛІМОНЫ
У Паліны — сем лімонаў,
На тры болей — у Ілоны,
На два меней — у Альжбэты,
На чатыры больш — у Светы.
Палічы,
Каб кожны ведаў,
Колькі ўсё ж было лімонаў
У Святланы і Альжбэты,
Ну а колькі — у Ілоны?
СКЛАСЦІ І ПАДЗЯЛІЦЬ
Пяць бананаў — у Аксаны,
Тры бананы — у Міланы.
Колькі ж будзе ў іх, калі
Скласці тыя ўсе бананы
І пароўну падзяліць?