Я помню ўсё…
Пад адной вокладкай у кнiзе сабраны шчымлівыя і балючыя ўспаміны вядомых пісьменнікаў Беларусі, якiя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі дзецьмі. Яны сталі сведкамі трагічных падзей 1941–1945 гадоў. Апавяданні і вершы дзяцей вайны прасякнуты верай, што падобнае ніколі не паўторыцца
У выданне ўвайшлі творы Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Віктара Кудлачова, Барыса Сачанкі, Анатоля Грачанікава, Ніла Гілевіча, Алеся Ставера, Сяргея Грахоўскага, Віктара Казько, Расціслава Бензярука і многіх іншых пісьменнікаў.
Выданне адметнае і тым, што змяшчае архіўныя фотаздымкі аўтараў, зробленыя ў гады вайны.
Кніга дае настаўнікам і бібліятэкарам унікальную магчымасць на класных гадзінах, «уроках мужнасці» і пазакласных мерапрыемствах паказаць cучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць спачуванне і гонар за свой народ і Радзіму.