ВЯСЁЛКАВЫЯ СУСТРЭЧЫ
11 лістапада часопіс “Вясёлка” і пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч ЛІПСКІ завіталі ў бібліятэку № 14 на сустрэчу з юнымі чытачамі.
Як і заўсёды, сустрэча з пісьменнікам была прасякнута радасцю і асаблівай творчай энергетыкай. Разам з Уладзімірам Сцяпанавічам дзеці спрабавалі стварыць сваю казку, паразважаць на важныя для кожнага тэмы: значнасць сям’і, любоў да Радзімы, дабро і зло. Узгадалі і тэму вайны… Пісьменнік расказаў пра сваё дзяцінства, якое забралі цяжкіе ваенныя гады́, і выказаў надзею, што юныя чытачы заўсёды будуць памятаць пра вялікі подвіг сваіх продкаў.
Самыя актыўныя ўдзельнікі размовы атрымалі памятныя падарункі і аўтограф Уладзіміра Ліпскага.
Супрацоўнікі бібліятэкі адзначылі: “Калі ў бібліятэку прыходзіць госць — гэта заўсёды свята для нас і нашых чытачоў. А калі гэты госць такі таленавіты пісьменнік — свята ўдвая!”