Іван КАРЭНДА
Четверг, 10.06.2021 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Вожык-прыгожык — шэры клубок,
Як ты патрапіў да нас у садок?
Дзе твая норка, з кім ты жывеш?
Што пад шыпшынай са смакам жуеш?
Хочаш, налью я табе малачка?
Хочаш, табе пашукаю жучка?
Хочаш, цябе на руках панашу?
Толькі пабудзь са мной, вельмі прашу!
Будзем гуляць у садку мы ўдваіх,
Я не баюся іголак тваіх…
Вожык-прыгожык стаіўся, прыціх.
Потым пачулася дзіўнае: чмых…
Хітры звярок пазіраў на кусты,
Чмыхнуў яшчэ раз і даў лататы.