Уладзімір МАЗГО
Суббота, 5.06.2021 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
СТРАКАЗА
Ціха кружыцца ў палёце
Страказіны самалёцік.
Ах, якая страказа —
Легкакрылая краса!
КОНІК
Конік скача па траве.
— Падвязі! — хлапчук заве.
А ён скокнуў на далонь:
— Конік, дружа мой, не конь!
БУСЕЛ
На стракатым летнім лузе
Фіззарадку робіць бусел:
Доўгай дзюбаю гайдае —
Ды на жабак паглядае.
ЖАБКІ
Жабкі грэюцца на сонцы,
Быццам плавалі ў зялёнцы,
Бо касцюм зялёны ў жаб
Ад хваста да самых лап.