Іван МУРАВЕЙКА
Воскресенье, 14.03.2021 09:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
У кастрычніку мы рыхтаваліся віншаваць з юбілеям беларускага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Муравейку. Але, на жаль, 5 сакавіка таленавітага пісьменніка не стала. Гэты верш пасылаем нашым чытачам, каб памяталі выдатага творцу.
Іван з Беларусі
Я нямала на свеце пражыў,
Я стаптаў цяжкіх ботаў багата,
Але дзе б я ні быў, ні хадзіў,
Помніў нашу маленькую хату.
Помніў пошум палёў і бароў,
І лугі ля ракі, і дуброву.
Помніў скрозь я і ў сэрцы бярог
Мілагучную матчыну мову.
Я і з рускай на “ты”, я ёй – свой,
Стала роднай яна мне ў паходах.
Але думы ўсе думаў на той,
Што ад маці прыняў назаўсёды.
Ва ўсім свеце прызналі мяне,
Незламанага ў буры і скрусе,
Калі я на рэйхстага сцяне
Распісаўся: “Іван з Беларусі”.