Раіса БАРАВІКОВА
Среда, 10.02.2021 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Зіма
Даўно пад снегам спяць мядзведзь і вожык,
завеі шле да нас зіма здаля.
А лес наўкол стаіць такі прыгожы –
ўсе дрэвы ў ім, нібыта ў крышталях.
Прыроды цуд жыве ў халодных ранках,
карункамі звісаюць ледзяшы,
я паімчу з гары крутой у санках
пад радасць, што пяе ў маёй душы.
Ліса не выбягае з цёплай норкі,
дрыжыць у небе лёгкай хмаркі вэлюм,
і падаюць сняжынкі на арэлі
ў двары маім, як пух з далёкай зоркі.