Сяргей ЧЫГРЫН
Вторник, 5.01.2021 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Ліса і воўк
Ціхім, снежным, сінім ранкам
Воўк лісу катаў на санках:
Вёз направа, вёз налева –
Ліса ў санках – каралева.
Воўк стаміўся, пот цячэ,
А ліса крычыць: “Яшчэ
Пакатай мяне у полі,
Там сняжку цяпер даволі…”.
Цягне воўк лісу на санках
Па сцяжынках і палянках.
Між кустоў і дрэў старых
Аж займае ў воўка дых,
Так знямогся шэры зранку
Ледзьве цягне лісу ў санках…
Скінуў ў гурбу між бяроз
І далей больш не павёз.