Суббота, 5.12.2020 13:00. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
ШЧЫГОЛ
Што ён сказаць нам сіліцца?
Абноўка на патыліцы!
Ад дзюбы і да хвосціка
Шчыгол заўсёды ў форме.
У модзе ён не просценькі:
Яго аздоба горне.
Шыкоўна выглядае:
Як у люстэрку, ззяе
Ў сваім берэце новым
Шчыгол чарнагаловы.