Галіна НІЧЫПАРОВІЧ
Четверг, 15.10.2020 15:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
ЛЯСНЫЯ ЗАГАДКІ
Позні ранак ружавее,
У небе мала просіні.
Іней на траве бялее –
То прыкмета ……
Шмат дзівосаў пад нагамі,
Паміж дрэў і пад кустамі.
Чэпчык жоўты, невялічкі
Просяцца ў кашэль …….
З дрэва на дрэва маланкай лятае,
Скокне ўніз і грыбоў назбірае,
Высушыць іх на сучках яна лоўка.
Што за звярок? Здагадаўся? ……. !
Вецер, як калючы вожык,
Прабірае да зубоў.
Сее восень дробны дожджык,
Будзе ўраджай …… .