СЛАВУТАСЦІ КІТАЯ
Каменны лес
昆明市石林风景区
Шылін – нацыянальны парк, які славіцца пячорамі і незвычайнымі скаламі. Тэрыторыю парка складае суцэльны лес. Але варта толькі прыгледзецца, і можна ўбачыць, што гэта не лес, а скалы! Яны набылі мудрагелістыя формы, і ствараецца ўражанне сапраўднага “каменнага лесу”. З гэтым месцам звязана шмат легендаў. Але нічога магічнага няма. Гэты “цуд прыроды” ўзнік на месцы мора. Вапняк, які застаўся пасля таго, калі сышлі воды, доўгі час падвяргаўся прыроднаму ўздзеянню і нават быў часткова пакрыты лавай.
На паверхні растуць розныя хмызнякі. Сам “лес” умоўна можна падзяліць на тры часткі: каменны лес Найгу, Асноўны лес і Малы лес. На тэрыторыі парка ёсць скалы вышынёй да 40 метраў і ёсць зусім невялікія. Мясцовыя жыхары паспелі даць назвы самым прыгожым і незвычайным з іх. Тут ёсць гара-меч, гара, падобная да фенікса, да маці з дзіцём і шмат іншых вяршыняў.
#сябруемзкітаем
Сумесны праект з Інстытутам Канфуцыя БДУ