СЛАВУТАСЦІ КІТАЯ
Тэракотавая армія
兵马俑
Спякотным летам 1974 года людзі з вёскі Сіянь, што каля гары Лішань, вырашылі выкапаць новы калодзеж. На глыбіні двух метраў заўважылі чырвоную гліну. Адкапалі часткі гліняных вырабаў. Адна знаходка нагадвала тулава чалавека. Сяляне вырашылі, што знайшлі скарб. Але гэта былі не грошы і не золата. Яны знайшлі магільню кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі, які быў пахаваны ў 210 годзе да нашай эры. Восем тысяч дзевяноста дзевяць выяў кітайскіх воінаў і коней знаходзіліся там. Вага чалавечай скульптуры – 135, каня – 200 кілаграмаў. Будавалі магільню 38 гадоў, над ёй працавалі 700 тысяч чалавек. Да цяперашняга часу раскопкі працягваюцца, не ўсе таямніцы ўладара Кітая разгаданы.
#сябруемзкітаем
Сумесны праект з Інстытутам Канфуцыя БДУ