СЛАВУТАСЦІ КІТАЯ
Пятница, 11.09.2020 13:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Храм Неба
天坛公园
У старажытным Кітаі верылі, што імператар з’яўляецца вестуном нябёсаў. Паміж імі ёсць асаблівая сувязь. Яна ажыццяўлялася з дапамогай штогадовай урачыстай малітвы ў дзень зімовага сонцастаяння ў адным з самых дасканалых архітэктурных кітайскіх збудаванняў – храме Неба. Пабудаваны ён ў 1420 годзе на паўднёвым усходзе сталіцы Паднябеснай дынастыяй Мін.
У часы праўлення імператарскіх дынастый звычайныя людзі не маглі прайсці на велізарную тэрыторыю парка Храма Неба. Сёння за невялікую плату любы можа правесці тут хоць цэлы дзень.
#сябруемзкітаем
Сумесны праект з Інстытутам Канфуцыя БДУ