СЛАВУТАСЦІ КІТАЯ
Забаронены горад
紫禁城
Гэта самы вялікі палацавы комплекс у свеце. Яго, як і Вялікую Кітайскую сцяну, пабудавалі яшчэ ў эпоху дынастыі Мін. Забаронены горад у самым
сэрцы Пекіна быў адрэзаны ад астатняга горада пурпурна-чырвонымі сценамі. Толькі імператар і яго набліжаныя мелі права тут знаходзіцца, а для простых смяротных гэтая частка Пекіна была недаступная. Забаронены горад з’яўляўся цэнтрам Кітайскай імперыі, а для кітайцаў – цэнтрам усяго свету. Тут жылі і кіравалі краінай аж да падзення імперыі ў 1911 годзе ўладары дынастый Мін і Цын. Усяго – 24 імператары! У Забароненым горадзе 9000 памяшканняў, у якіх жылі імператар, набліжаныя жанчыны, а таксама слугі і еўнухі.
Сёння палац часцей за ўсё называюць “Гугун” – “Былы палац”. Ён ужо звыш 100 гадоў не выкарыстоўваецца як жыллё, але стаў адной з галоўных славутасцей Кітая.
#сябруемзкітаем
Сумесны праект з Інстытутам Канфуцыя БДУ