Понедельник, 10.08.2020 12:17. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ
Наш род – як дуб,
а карані
У даўнія сягаюць дні.
Нямала зведалі дзяды,
А род пры сіле,
малады.
Нягод ніякіх не баіцца –
Ні злых віхур,
ні навальніцы.
І ты, дзіця, – як жалудок,
Хоць ты дачушка,
хоць сынок.