Анатоль ЗЭКАЎ
Вторник, 7.07.2020 09:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
КУПАЛЬСКІЯ АГНІ
Гараць Купальскія агні
і зырка асвятляюць далеч,
і ноч глядзіць у тыя дні,
якія прыйдуць за Купаллем.
Што наварожыць ім яна,
якую напрарочыць долю?
Пакуль не бачыцца і ў снах,
ну а наяве – тым болей.
А ўжо вось-вось – і тыя дні,
і першы з іх – за гэтай ночкай…
Гараць Купальскія агні –
і па рацэ плывуць вяночкі.