Што яшчэ для шчасця трэба?
Лічу сябе шчаслівым чалавекам, бо ў мяне дзве Радзімы, дзе я адпачываю душой і наталяю сілы.
Нарадзілася і жыву ў Мінску. Люблю яго шырокія праспекты і велічныя дамы ўздоўж іх. Часамі магу любавацца на калоны Акадэміі навук, захапляцца ўпрыгожваннямі на фасадах варот-Мінска. Прайсціся па вуліцах горада – асалода для мяне. Які ён гаманлівы, калі мы застаёмся сам на сам! Шчыра распавядаюць пра гісторыю Мінска шыльды на будынках, назвы вуліц, помнікі.
Ёсць у мяне і другая Радзіма. Гэтаму мястэчку належыць палова майго сэрца. Гэта невялікі хутар на мядзельшчыне. Мястэчка схавалася між глухіх лясоў, нават добрай дарогі да яго няма. Куды ні глянь: зялёная сцяна лістоты, толькі падняўшы галаву ўбачыш новы колер – блакітны небасхіл. Здаецца пануюць і нават спаборнічаюць у ціхім куточку толькі гэтыя два колеры, але перавага застаецца за блакітным.
“Хутар” гучыць нязвыкла? А для мяне няма бліжэй і меладычней, бо там прайшло дзяцінства! Кожнае лета ўзросту мяне прывазілі да бабулі. Хутар складаецца з пяці вясковых дамоў. Платы тут ніхто не ставіць. Для мяне гэта было неспадзяванкай: вакол лес і госцем па начах бываюць дзік, мядзведзь і воўк! Любяць частавацца яблыкамі ў садзе алені, па палях перабягаюць статкі ласей… Усё для жыцця хутаране бяруць ад прыроды. Лес частуе ягадамі, грыбамі, гарэхамі, лекавымі зёлкамі, духмянымі кветкамі і крынічнай вадой.
На хутары ёсць усё, каб палюбіць прыроду Беларусі: зялёныя абшары лясоў, што з усіх чатырох бакоў абступілі хутар, побач з хатай невялікі пруд, крыху далей ад пруда – балота з лягушкамі і вялікі стары сад, за домам бяжыць да лесу сцяжынка праз духмяныя палі. Але найвялікшы скарб хаваецца пасярод лесу. Сваю блакітную таямніцу прырода нібы спецыяльна схавала ад вачэй чалавека, каб ён ніколі не нашкодзіў ёй. Гэтая каштоўнасць – возера Нарач. Менавіта тут, на беразе возера, адчуваеш сваю еднасць з роднай прыродай. У возера, як у мора, не бачна берага, здаецца, чысты-чысты блакіт запоўніў сабой усё вакол і блішчыць, зіхаціць у кожнай хвалі, што нават вачам глядзець балюча.
Якія ж багатыя людзі жывуць у гэтых пяці дамах хутара на беразе Нарачы. Якое гэта невыказнае шчасце – ведаць лясную сцежку да ляснога возера, мець магчымасць у любы момант прыйсці на нікому невядомы бераг, каб падумаць пад гоман хвалей, каб пазахапляцца майстрыцай-прыродай, што стварыла гэты цуд…
Багаты чалавек і я, хоць не жыву круглы год на хутары. Багатая, бо маю дзве Радзімы, дзве радасці, два месца, куды завітаю ў думках, і дзе на заўсёды пакінула сваё сэрца.
Голубовіч Ангеліна, 17 лет
11 класс, ДУА “Гімназія № 74 г. Мінска”