Хвілінкі-весялінкі
Пятница, 20.05.2011 13:58. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Пажарнік
Рыбка ўбачыла тоўстага-тоўстага кіта, з якога фантанам узлятала вада.
– Ты хіба пажарнік? – спытала рыбка.
– Ага! А ты хіба не ведала? Загарыцца мора, а вада заўсёды са мною – затушу! – адказаў кіт і пусціў з сябе, як з бочкі, вялікі фантан вады.
Тофік Агаеў
Уцеха
Дзед уцехаю жыве
І ганарыцца славаю.
Тры валасы на галаве,
Затое кучаравыя.
Загадка
Грукнуў волат молатам –
І неба раскалолася:
Сыплецца, Сыплецца,
Сыплецца золата.