Вушасты
Пятница, 1.05.2020 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Сяргей КВІТКЕВІЧ
– Як жывеш, вушасты?!
Дзе хвастом віляў?
Дзе ты ноччу шастаў?
Дзе ўвесь дзень гуляў?
– Ноччу спаў у будцы
Без тулбот ды сплаў.
Мне цвылкун на дудцы
Да святла іглаў.
А пасля сняданак
З костачкай на дне
Вынесла на ганак
Гаспадыня мне.
Я паеў са смакам
Ды плылёг пад плот:
На калысць сабакам
Сыты мець жывот!
Хто хутчэйшым стане
Высвятляў затым:
Бегаў па паляне
З ветлам залатым.
З кацянём дулыўся:
Хто малым не быў?!
З пеўнем пасвалыўся.
А чаго? Забыў!
Дзеўбануць злаўчыўся
Певень мне пад дых.
Потым я вучыўся
Лыкаць на чужых!..
Які гук Вушасты вымаўляе няправільна? Ці ўмееш ты яго вымаўляць?Знайдзі словы з памылкамі і скажы правільна.