Шахматная школка “Вясёлкі”: Урок 4. Шахматныя сланы
Слон рухаецца толькі па дыяганалях. За адзін ход слон можа перамясціцца на любое поле сваёй дыяганалі.
Калі на шляху слана сустрэнецца фігура свайго колеру, то пераскочыць яе ці стаць на адно поле з ёй слон не можа.
У пачатку ў партнёраў два сланы: адзін з іх, белапольны слон, стаіць на белым полі і ходзіць па белых дыяганалях.
Другі, чорнапольны слон, стаіць на чорным полі і рухаецца па чорных дыяганалях.
Калі ў працэсе гульні ў кожнага гульца застаецца па адным слане і гэтыя сланы будуць хадзіць па палях аднаго колеру – гэта аднакаляровыя сланы.
Калі ж яны будуць рухацца па клетках розных колераў (адзін па белых, а другі па чорных) – гэта рознакаляровыя сланы.
Калі на шляху слана стаіць фігура саперніка, слон можа збіць (узяць) яе. Пасля ўзяцця слон становіцца на поле, якое займала збітая фігура.