Крыўда
Воскресенье, 26.04.2020 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Васіль ЗУЁНАК
– Ты адкуль з такім уборам,
Ты з якой Аўстраліі?
– Я з-пад нашае Дукоры,
Дзе не раз бывалі вы.2
Дзе разлом пластоў крутых,
Не гасцямі чуемся:
Там у норках земляных
Мы жывём-гняздуемся.
Не кар’ер, а інтэрнат!
Ды з асобай службай:
Колькі сем’яў – столькі хат,
Па-суседску дружных.
Марна мы не бавім час,
Ловім шэршняў, мушак.
Ды загана ёсць у нас
З крыўднаю мянушкай.
Быццам мы палюем спрэс
На ласунак з пчоламі.
Дык жа не! Наш інтарэс –
Заедзь незлічоная.
І ў мяне гады-ў-дзянькі
З пчол спажытак рэдкі.
А жыву з кляймом такім:
Шчурка-пчалаедка.
Фота Сяргея Зуёнка