Банк будучыні
Банк будучыні
Уяўляеш банк без офіса і работнікаў? А банк, у якім працуюць робаты? Банк-кавярню? Гэта рэальнасць – банк будучыні!
Многія цікавыя функцыі, якія незаўважны кліенту, ужо даўно ёсць у банках!
Напрыклад, Інтэрнэт-банкінг і мабільны дадатак. У БПС-Сбербанку праз Сбербанк-Анлайн можна вырашыць практычна любое фінансавае пытанне: кантраляваць сродкі на рахунках і картках, адкрываць крэдыты і дэпазіты, заказваць карткі, здзяйсняць плацяжы, пераводзіць грошы і многае іншае.
Правесці фінансавую аперацыю, седзячы ва ўтульным крэсле – лёгка! У офісах банкаў устаноўлены планшэты і працуе Інтэрнэт. Здзяйсняць аперацыі ў офісах банка або атрымліваць кансультацыю можна і за кубачкам смачнай кавы з дэсертам ў банку-кавярні! Аплаціць пакупкі можна пры дапамозе мабільнага тэлефона або разумных гадзіннікаў.
У многіх банках працуюць спецыяльныя робаты. Усяго за некалькі хвілін яны вызначаюць, ці можна даць крэдыт кліенту, адказываюць на фінансавыя пытанні, праводзяць ідэнтыфікацыю кліента – пазнаюць кліентаў па голасе.
У БПС-Сбербанку ўжо 3 гады працуе спецыяліст Цэнтра кліенцкай падтрымкі – робат Алеся. Пры тэлефанаванні па нумары 148 або мабільным 5-148-148 кліент пачынае размову з Алесяй і за хвіліну атрымлівае адказы! Алеся працуе і ў сацыяльных сетках. У рэжыме анлайн яна адкажа на ўсе пытанні кліента.
Заданне:
Як ты сабе ўяўляеш банк будучыні? Напішы нам сваю гісторыю або адпраўляй малюнак на адрас 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, д. 25 ці на электронную пошту vyaselka2011@yandex.by. Вася Вясёлкін з вялікім задавальненнем пачытае і паглядзіць твае работы!