Жарты з-за Міхасёвай парты
Суббота, 18.04.2020 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Анатоль КЛЫШКА
Настаўніца: Міхась, праспрагай дзеяслоў хадзіць.
Міхась (павольна): Я хаджу… Ты ходзіш… Ён ходзіць…
Настаўніца: Хутчэй!
Міхась: Мы бяжым, вы бежыце, яны бягуць.
Міхась: Марыя Данілаўна, ці можна караць чалавека за тое, чаго ён не зрабіў?
Настаўніца: Вядома, не.
Міхась: Тады прызнаюся, я не рабіў дамашняга задання.
Настаўніца: Хто скажа, які добры ўчынак ён зрабіў на тым тыдні?
Міхась: Я зрабіў аж два! У суботу паехаў адведаць бабулю. Яна вельмі ўзрадавалася.
Настаўніца: Малайчына! А які другі добры ўчынак?
Міхась: А ў нядзелю я паехаў дадому. Бабуля яшчэ больш узрадавался.