Дзіцячая творчасць
Воскресенье, 22.03.2020 10:00. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Вожык
Жыў-быў на свеце вожык. Але без калючак. Кожны мог яго пакрыўдзіць. Ідзе вожык па лесе і думае, як жыць яму, не калючаму. Бачыць, а на дрэве сядзіць вавёрка.
– Вавёрачка, я назбіраю табе грыбоў, а ты мне – іголак з елкі.
– Добра! Абяцаю назбіраць самых калючых!
Назбіраў Вожык грыбоў, прынёс іх сяброўцы, а тая перадала яму лепшыя іголкі з елкі. Пачапіў Вожык іх на спіну і пайшоў далей.
Каго толькі не сустрэў ён па дарозе: воўка, лісу, лася, нават мядзведзя. Але ніхто не мог яго пакрыўдзіць. Бо ў вожык займеў самыя колкія іголкі.
Улляна, З “Б” клас, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Лагойска”