Шахматная школка «Вясёлкі»: Урок трэці. Вучымся хадзіць ладдзёй.
Вазьмі ладдзю і пастаў яе на першапачатковую пазіцыю.
Ладдзя рухаецца толькі па гарызанталях і вертыкалях. За адзін ход ладдзя можа перамясціцца на любое поле сваёй гарызанталі ці вертыкалі.
Ладдзя не можа стаць на адно поле з фігурай свайго колеру, якая апынецца на яе шляху.
Калі на шляху ладдзі стане фігура саперніка, то ладдзя можа ўзяць яе.
Гэта выконваецца так: фігура саперніка здымаецца з дошкі і больш не прымае ўдзелу ў партыі. Твая ладдзя займае поле збітай фігуры.