Шахматная школка “Вясёлкі”: Урок другі. Як расставіць фігуры?
Кожная фігура мае сваё месца. У шахматах такая пазіцыя называецца пачатковай.
Ладдзі знаходзяцца па вуглах дошкі, побач з імі стаяць коні. Каля коней – сланы.
Запомні: “Ферзь выбірае свой колер. Белы ферзь стаіць на белым полі, чорны – на чорным”.
Побач з ферзем – кароль, галоўная фігура ў шахматах.
Адзінкай вымярэння ў щахматах лічаць пешку. Конь і слон каштуюць па тры пешкі кожны, ладдзя – пяць, ферзь – дзевяць.
Каштоўнасць караля ў пешках не вымяраецца. Яго нельга разменьваць на фігуры ці пешкі.
Мэта шахматнай партыі – паставіць мат, захапіць у палон караля саперніка.