Бяспека тваёй карткі
У папярэднім нумары вы даведаліся, што такое банкаўскія карткі, для чаго іх выкарыстоўваць. Але як рабіць гэта бяспечна?
Запомні тры правілы!
- Ніколі не паведамляй свой пін-код і аднаразовыя паролі іншым людзям.
- Нікому не перадавай сваю картку. Нават лепшаму сябру! Пакупкі ў краме лепш аплачваць самастойна, а не даваць картку прадаўцу.
- Сябар просіць перавесці грошы праз Укантакце, Інстаграм ці мэсэнджар? Адразу тэлефануй яму, каб пераканацца, што яго сацыяльная сетка не ўзламана. Ці спытай яго пра тое, што ведаеце толькі вы.
Што рабіць, калі…
…банкамат забраў картку.
Пераканайся, што ён сапраўды не вяртае картку. Патрабуецца некаторы час, каб правесці аперацыю.
Патэлефануй ў сэрвіс падтрымкі кліентаў. Нумар можна адшукаць на банкамаце. Заблакуй сваю картку!
…ты тры разы ўвёў няправільны ПІН-код і трэба разблакаваць картку
Патэлефануй па нумарах, пазначаных на адваротным баку карткі.
Звярніся ў банк, які выдаў картку.
Будзь гатовы паведаміць прозвішча, імя, імя па бацьку, кодавае слова (яго ты сам выбіраў у банку, калі адкрываў картку). Часта таксама трэба назваць мабільны тэлефон, адрас, пашпартныя дадзеныя, а атксама паведаміць, дзе і калі ты апошні раз карыстаўся карткай.
…банкамат даў меншую/большую суму грошаў, чым ты заказваў.
Захавай чэк ад правядзенні аперацыі.
Патэлефануй у банк.
…ты страціў картку.
Абавязкова заблакіруй картку. Гэта можна зрабіць праз Інтэрнэт-банкінг ці патэлефанаваць у банк.
Звярніся ў банк для перавыпуску карткі.