Запрашаем на вячоркі (працяг)
Цярэшка
-Яшчэ нехта грукоча,
Вельмі на вячоркі хоча.
Пайду сустракаць. ( У хату ўваходзяць хлопцы)
Хлопец
-Як павялося пры сустрэчы
Вітаем шчыра: добры вечар!
Васіліна
-Добры вечар, хлопчыкі – малойчыкі!
Мілосці просім да нас у госці!
Вячоркі чакаюць гасцей,
Уваходзьце ў хату хутчэй!
Сядайце, далучайцеся да працы.
(Усе працуюць, гучыць музыка)
Васіліна
-Цярэшка, што ты маўчыш, як вады ў рот набраўшы, раскажы што-небудзь цікавае.
Цярэшка
-Зараз, сэрца залатое.
Колісь баба і дзед жылі,
Куры, гусі ў іх былі,
Парасяты і бычкі,
Добра жылі старычкі…
Пабачце, вось лёгкія на ўспамін, да нас завіталі.
(Уваходзяць у хату баба і дзед спрачаючыся)
Баба
-Я табе кажу не прадам.
Дзед
-А я табе кажу прадасі.
Баба
-Не прадам.
Дзед
-Прадасі.
Васіліна
-Пачакайце, пачакайце, а што гэта ў вас за спрэчка?
Дзед
-Вось хвалёна гаспадыня мая,
Мне не мытую сарочку дала,
Не мытую, не качаную,
У суседа пазычаную.
Баба
-А ты што, лепшы за мяне, такога бычка хоча збыць!
Дзед
-Ды забярыце вы і кароўку,
Свабадзіце ёй галоўку,
Бо няўмее ні кароўку даіць,
Бо няўмее ні цадзілку памыць,
Толькі умее па вяселлях хадзіць.
Васіліна
-Хопіць вам спрачацца, кажуць вы вельмі прыгожа спяваць умееце, паспявайце лепш, а мы паслухаем.
Баба
-Спяваць мы вельмі любім, давай паспяваем.
Песня “Сабірайся ў госці, мой дзядок”
Сабірайся ў госці, мой дзядок,
Сабірайся ў госці, галубок.
Не пайду я ў госці, холад на двары
А мне ломіць косці, я ужо стары.
Сабірайся ў госці, мой дзядок,
Сабірайся ў госці, галубок.
Не пайду я ў госці, я ж табе кажу,
Лепш на цёплай печы тошкі паляжу.
Як не пойдзеш у госці, грошай дай.
Трэба мне занесці каравай.
Бяры сабе грошы, ці мне іх шкада,
Толькі адчапіся ад мяне, бяда.
Дык ляжы на печы, стары дзед,
А мяне ў госці павядзе сусед.
Пачакай, гагулька, не спяшай.
Пойдзем разам у госці, мяне не пакідай.
Цярэшка
-А давайце я вашага бычка куплю.
Баба
-А колькі грошай ты мне за яго дасі?
Цярэшка
-Торбу грошай на ўдачу,
Ды яшчэ мяне ў прыдачу.
Баба
-Ну калі так, я згодна.
Торбу грошай на ўдачу
Ды Цярэшку ў прыдачу.
Цяпер пойдзеш ты, дзядок
З бычком разам у хлявок.
Васіліна
-Ну, хопіць жартаваць, я свайго Цярэшку не прадаю, мне ў гаспадарцы і самой ён патрэбны, сядайце лепей, далучайцеся да нас.
Пачатак ТУТ
Працяг будзе