Пярэсты
Абдыла Ісламаў
Вывела аднойчы маці-кошка кацянят на прагулку. Усе кацяняты былі паслухмянымі. І толькі адзін, Пярэсты, вельмі няўрымслівы і цікаўны, дастаўляў ёй шмат клопатаў.
Вось і зараз ён некуды скіраваў.
Мама-кошка некалькі разоў мурлыкнула яму ўслед: “Будзь асцярожным, не хадзі нікуды далёка”. Але Пярэсты нават не звярнуў увагі. Ішоў ён па высокай траве ўзбоч сціплых палявых кветак. Задіраў мыску: пазіраў на блакітнае неба, белыя кучаравыя воблакі і залатое сонейка. Ішоў ён, ішоў і раптам убачыў маленькую яблыню. Уся яна была пакрыта спелымі чырвонымі яблыкамі.
“Што за чырвоныя шарыкі вісяць на галінках?” – здзівілася кацяня.
Лазіць па дрэвах Пярэсты ўжо быў здольны. Не разважаючы, ён смела палез па ствалу. Дрэўца задрыжэла. З грукатам пасыпаліся яблыкі.
Гэтага Пярэсты не чакаў. Ён спужаўся, скокнуў у траву і жаласліва паклікаў маці.
Кошка-маці кінулася ратаваць сына. “Так я і ведала, – думала яна, хутка перабіраючы лапамі, – з ім абавязкова што-небудзь здарыцца”.
Пад яблыняй, сціснуўшыся ў камячок, сядзеў Пярэсты. Кошка лізнула непаслухмянае дзіця ў нос і ласкава мурлыкнула.
Побач з маці дзіцяці нічога не страшна. Пярэсты супакоіўся, падышоў да яблыка, панюхаў яго. Асцярожна пакратаў лапай: яблык заварушыўся. Кацяня штурхнула яго мацней. Яблык пакаціўся. І тут падбеглі сястра і брат Пярэстага, кінуліся наўздагон за чырвоным шарыкам.
Пачалася вясёлая валтузня.
Кошка-маці спакойна прылегла побач.
“Расце мой Пярэсты, – думала яна. – хХутка стане дарослым, бясстрашным і смелым катом!”
З туркменскай. Пераклад Алеся Карлюкевіча.