Пятница, 7.02.2020 10:30. Рубрика:
Навіны "Вясёлкi"
Васіль Зуёнак
Хоць і крумкне іншы раз –
Не таму, што злосны,
А таму, што паміж нас
Ходзяць пагалоскі,
Быццам ён усім бяду
Чорную вяшчуе…
Нагавор той адвяду
Сходу, як пачую!
Бо крумкач свой чын нясе
Без узнагароды,
Бо ён птушка, як і ўсе, –
Дадзены прыродай.
Фота Сяргея Зуёнка