Янка Маўр ушанаваны ў Балгарыі
Суббота, 1.02.2020 13:10. Рубрика: Лicт у рэдакцыю, Навіны
У старажытнай сталіцы Балгарыі горадзе Пліска дзейнічае гісторыка-культурны комплекс “Двор кірыліцы”. Яго ініцыятарам і стваральнікам з’яўляецца балгарскі мецэнат Карэн Алексанян. Зусім нядаўна я даведалася, што некалькі год таму там з’явілася мемарыяльная дошка майму дзеду, беларускаму дзіцячаму пісьменніку Янку Маўру работы скульптара Валерыя Жэлязкова. Гэта першы мемарыяльны знак пачынальніку беларускай дзіцячай літаратуры за межамі Рэспублікі Беларусь. Янка Маўр аўтар такіх цудоўных твораў як “Слёзы Тубі”, “Палескія рабінзоны”, “Чалавек ідзе”, “У краіне райскай птушкі” і многіх іншых. Шчырая падзяка спадару Алексаняну за ўшанаванне памяці беларускага дзіцячага пісьменніка.
Марыя Міцкевіч,
унучка Янкі Маўра і Якуба Коласа