Васіль Зуёнак. Вершы
Среда, 22.01.2020 14:57. Рубрика: Вершы
Чачоткі
Кажуць, што чачотка
Вераб’ёва цётка.
Тут згадзіцца мы павінны:
Вераб’іны сілуэт
І з атрада вераб’іных, –
Іншы трошачкі партрэт.
Як аматары зярнятак –
З вераб’ём амаль блізняты.
Даспадобы тым і гэтым
Той ласунак цёплым летам.
А халоднаю зімой
Да зярнят ляцяць гурмой.
Чыж
“Чыжык-пыжык, дзе ты быў?..” –
Песні гэтай не любіў,
А лічыў дражнілкай…
Хоць жыве з кармілкі,
Хоць жыруе ў клетцы,
Але дух ірвецца
Ў лес, у хатку ў голлі… –
Дайце, дайце волю!