Бусеў слоўнічак. Словы на літару «А»
Вось ты і ведаеш усе літары. Але ведаць літары мала. З літар складаюцца словы. Што яны азначаюць? Пачнем з слоў на “А”.
Усім вядома слова “абед”. Значэнні ў яго розныя:
- 1. Яда сярод дня; полудзень.
- Ежа для спажывання ў абедзенны час.
- Час, у які звычайна абедаюць; абедзенны перапынак.
Канешне, сказаць, што хтосьці абедае ўвечары – гэта памылка ці нават “абман” – мана, няпраўда; памылковае ўяўленне аб чым-небудзь.
Нехта ў абедзенны перапынак пайшоў у магазін, каб купіць цёплую куртку на зіму. Чым ён будзе пахваляцца потым? Вядома, “абноўкай”, новай, нядаўна набытай, пашытай рэччу, якой яшчэ не карысталіся.
Твая бабуля жыве ў вёсцы і ты разам з бацькамі вырашыў павіншваць яе з Новым годам паштоўкай? Каб яна яе атрымала, неабходна ведаць яе “адрас” – указанне месцазнаходжання. А яшчэ гэта слова азначае і сам надпіс на паштовым адпраўленні.
Як прыемна будзе атрымаць ад яе “адказ”, рэакцыю,водгук якімі яна сустрэла тваё віншаванне.
Якія яшчэ значэнні слова “адказ” ты ведаешь?