Азбука “Вясёлы аўтобус”
Понедельник, 6.01.2020 14:00. Рубрика: БУСЯ
Елка ў колеры адным,
Ён вядомы нам усім:
І зімой яна і летам
У зялёнае адзета.
А калі сняжок ляціць –
Ў шубцы беленькай стаіць.
Заяц вушы навастрыў,
Скок – і след яго прастыў.
Ведае ўсе дарогі,
І яго ратуюць ногі.
Спрытна між кустоў мільгае,
Без аглядкі ўцякае.
Мыш пад печкаю сядзіць,
Насцярожана глядзіць.
Гаспадыня за парог,
Мыш на стол адразу – скок!
Кот Мурлыка ў хаце быў,
Умомант злодзея злавіў.
Хамячок, набіўшы рот,
Запасаецца на год.
Ўсё ў кладовачку збірае,
Там прыпасы зберагае,
Каб яму не галадаць
І радню ўсю частаваць.
Таццяна Чэкед