Хвілінкі-весялінкі
Понедельник, 25.11.2019 18:00. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
З клеткі ў клетку ходзіць… хто?
Загадка-пазнаванка
Не спужаць, хоць загалёкай,
Госця з Індыі далёкай.
Пасяліўшыся ў звярынцы,
Тужыць, ласы на гасцінцы.
На людзей гарой панурай
Пазірае, як праз сон…
Стаўшы шахматнай фігурай,
З клеткі ў клетку
Ходзіць ён.
Толькі нам
Не навіна —
Бачыць там
І тут …..
Каля гаўі прабягаў я…
Скорагаворка
Каля Гаўі
Прабягаў я,
Мне шапнула
Рэчка Гаўя:
— А ты чуў
Пра вёску Гаўлі?
— Ой, далёкая
Ад Гаўі!
Вёрст нямала
Адмахаў я,
Каб цябе пабачыць,
Гаўя!
Мікола Чарняўскі