Вырай
Пятница, 13.12.2019 19:47. Рубрика: Апавяданні
Быў самы разгар восені. Прамяністым дзяньком у пачатку кастрычніка я адправіўся вандраваць па знаёмых мясцінах. Хацеў пахадзіць па балотах, пабачыць, як адлятаюць у вырай гусі. Маю некалькі гадзін, каб асцярожна паназіраць за норавам птушак. Беражлівае і ўважлівае стаўленне да прыроды — важная справа і для дарослых, і для дзяцей.
З цёмных аблокаў далятае птушыны гоман.
— Га-га-га! — вітаюцца са мной гусі. Пакуль іх не відаць, аднак яны крыляюць сюды. Неўзабаве хмары разыходзяцца — і становіцца бачнай гусіная чарада. Я гляджу, як птушыны клін з сумнымі крыкамі пралятае міма мяне — гэта развітанне з роднай зямлёй, водгулле пражытага лета.
Стала ціха. Восеньскі вецер памчаўся даганяць гусей. І я таксама паляцеў бы, каб меў крылы.
Мікола Бусько