Крылатая радасць
Пятница, 22.11.2019 09:44. Рубрика: Вершы
ВЕРАБ’ІНЫ СЫЧЫК
Пярынку да пярыны
У вераб’я пазычыў
І выгляд вераб’іны
Займець імкнецца сычык.
Наладзіў маскіроўку,
Але драпежнік з твару.
На сук усеўся лоўка –
Высочвае ахвяру…
КУГАКАЎКА БАРАДАТАЯ
Хто кугакаўку не знае,
Не пытайце птушку строга:
Раз за разам паўтарае
“У…” ды “у…” — і больш нічога.
Васіль Зуёнак
Фота Сяргея Зуёнка