Вершы Уладзіміра Шпадарука
Четверг, 12.12.2019 09:37. Рубрика: Вершы
Не тая рука
Настаўніца сказала Мішу,
Маўляў, не той рукой ты пішаш.
Хлапец здзівіўся: “Як не той?
Заўсёды я пішу сваёй”.
“Але не правай, як усе,” —
Настаўніца дадала ўслед.
“Што зробіш? — вучань у адказ.
— Лепш піша левая рука”.
Мурашнік
Збудавалі ля шашы
Сабе хатку мурашы.
Ім, малым, цікава ведаць
Скуль, куды машыны йдуць.
А яшчэ цікава ім
Палічыць, колькі машын
Па дарозе прабягае,
Калі ноч адпачывае.