Грыбныя загадкі
Среда, 20.11.2019 08:00. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Я так доўга чакаць грыбнікоў не прывык!
Забірайце хутчэй! Кажа грыб-…
А мяне — не спяшаючыся, памаленьку
Збірайце! Я грыбам завуся —…
Рудыя ці жоўтыя, невялічкія,
смачныя тыя грыбочкі…
Кажуць што ўжывалі ў ежу —
сырымі елі…
Завядуць абы-куды
грыбы пад назваю…
Быў пад асінай і раптам знік —
маскіраваўся грыб …
На кухнях ды ў стравах ён — чэмпіён:
Ён — проста грыб. Ён —…
Ад ядавітых грыбоў не памёр
Лось, які праглынуў…
Плюгаўка, смярдзюк — нібы грыб-партызанка,
імёны змяняе злачынка…
Пазвалі “бабка!” — схаваўся ад бабак!
Засеў пад бярозай грыбочак…
Вось прыгожыя палянкі,
а на іх грыбы —
Дзед Бялын
(Адказы: баравік, апенькай, лісічкі, суравежак, грузды, асавік, шампіньён, мухамор, паганка, абабак, ваўнянкі)