Пятница, 15.11.2019 13:19. Рубрика:
Вершы
Тут некалі быў чалавечак,
А тут, хіба, пара авечак,
А тут вось шматок ад старонкі
І капыток ад кароўкі.
Тут пляма мо ад аладкі?
А можа, алей з салаткі?
А тут дамалёвана муха,
А ў коціка — трэцяе вуха.
Тут вокладку ў кнігі падралі.
Так неслухі-дзеці чыталі!
Ірына Зімнева